Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісту Саюзу палякаў забаранілі выезд за мяжу (анонс)


Сяргей Астраўцоў, Горадня Юзафу Пажэцкаму — непрызнаванаму ўладамі намесьніку старшыні Саюзу палякаў Беларусі --- скасавалі у пашпарце штамп аб дазволе выезду ва ўсе краіны сьвету.

Учора Пажэцкага выклікалі ў абласную міліцыю да сьледчага Лабоцкага па крымінальнай справе аб фінансавых злоўжываньнях у Саюзе палякаў. У яго папрасілі пашпарт, у кабінэце прысутнічала супрацоўніца пашпартна-візавай службы, якая адразу скасавала яму штамп і вярнула пашпарт. Намесьніку старшыні СПБ патлумачылі гэта тым, што ён зьяўляецца падазраваным па іншай крымінальнай справе — аб запалохваньні дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG