Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

14 лістапада 1812 году нарадзіўся Паўлюк Багрым


RFE/RL 14 лістапада ў Беларусі й сьвеце.

14 лістапада ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваюцца Кузьма і Дзям’ян, якіх нашыя продкі лічылі апекунамі кавалёў, шаўцоў, земляробства і вясельляў. А ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з дыябэтам.

14 лістапада 1812 году каля беларускай вёскі Студзёнка на беразе Бярэзіны пачаўся вялікі бой паміж напалеонаўскай арміяй і расейскім войскам. Бой доўжыўся 3 дні. Французы ўжо адступалі з Расеі, і гэтая сеча канчаткова замацавала перамогу расейцаў. Французы ды іхныя саюзьнікі страцілі падчас Бярэзінскае апэрацыі 70 тысяч чалавек, што зрабіла немагчымым далейшыя баявыя дзеяньні Напалеона. Сам імпэратар, кінуўшы, як кажа паданьне, усе свае скарбы недзе ў бярэзінскіх балотах, уцёк проста ў Парыж. Нарабаванае імпэратарам золата ў тамтэйшых мясьцінах дасюль не дае спакою шукальнікам скарбаў.

14 лістапада ў розныя гады прыйшлі на сьвет беларускі паэт Паўлюк Багрым, які застаўся ў гісторыі і літаратуры адным вершам, паэт Міхась Васілёк і літаратуразнаўца Міхась Ларчанка.
XS
SM
MD
LG