Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўны суд Узбэкістану асудзіў 15 чалавек за беспарадкі ў Андыжане


ТАШКЕНТ. Вярхоўны суд Узбэкістану ў панядзелак прыгаварыў 15 абвінавачаных па справе аб беспарадках у Андыжане да шматгадовых тэрмінаў зьняволеньня. Падусдныя былі прызнаныя вінаватымі па шэрагу артыкулаў крымінальнага кодэксу, у прыватнасьці, у тэрарызьме, спробе зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу і забойствах. Ім прызначаныя тэрміны зьняволеньня ад 14 да 20 гадоў. Праваабаронцы скрытыкавалі ход працэсу, назваўшы яго спэктаклем.

У выніку масавых беспарадкаў у Андыжане ў траўні сёлета загінулі, паводле афіцыйных зьвестак, 187 чалавек. Праваабарончыя арганізацыі сьцьвярджаюць, што войскі адкрылі агонь па дэманстрантах, і што ахвяраў было значна болей.
XS
SM
MD
LG