Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандаліза Райс вырашыла працягнуць візыт на Блізкі Ўсход


ЕРУСАЛІМ. Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс вырашыла працягнуць свой візыт на Блізкі Ўсход. Яна спадзяецца дамагчыся пагадненьня паміж Ізраілем і палестынцамі аб адкрыцьці мяжы паміж паласой Газы і Эгіптам. Мяжа закрытая зь верасьня, калі Ізраіль вывеў свае войскі з Газы.

Кандаліза Райс правяла асобныя перамовы з кіраўніцтвам Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі. У межах візыту яна спрабуе надаць новы імпульс працэсу ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе. У Ерусаліме Райс сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыелем Шаронам, а пазьней – на Заходнім беразе Ярдану – з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам.

Дзяржсакратарка Кандаліза Райс заявіла:

(Райс: ) “Я запэўніла прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі – мы будзем сур’ёзна працаваць, каб палестынцы маглі ў поўнай ступені скарыстацца з таго, што Ізраіль сышоў з паласы Газа”.

У межах сваёй паездкі па Блізкім Усходзе Кандаліза Райс наведала Ірак, Бахрэйн і Савудаўскую Арабію.
XS
SM
MD
LG