Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Францыі спалена каля 300 машын


ПАРЫЖ. У Францыі за мінулую ноч спаленыя каля трохсот машын, арыштаваныя 112 чалавек. Улады адзначаюць, што хваля беспарадкаў пайшла на спад. Беспарадкі пачаліся 27 кастрычніка ў прыгарадзе Парыжу і распаўсюдзіліся на многія буйныя гарады. Сёньня францускі ўрад абмяркоўвае, ці варта працягваць дазвол мясцовым уладам абвяшчаць камэнданцкую гадзіну. Праваабаронцы выступаюць з крытыкай гэтых захадаў. Кіраўнік “Лігі правоў чалавека” Жан-П’ер Дзюбуа заявіў, што захады ўладаў – паліцэйскія, а прычыны беспарадкаў – сацыяльныя. Эўразьвяз прапанаваў Францыі 50 мільёнаў эўра на вырашэньне сацыяльных праблемаў бедных прыгарадаў.
XS
SM
MD
LG