Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле – два выбухі


КАБУЛ. Ва ўсходняй частцы аўганскай сталіцы, непадалёк ад месца дысьлякацыі міжнародных сілаў бясьпекі, адбыліся два выбухі. Прынамсі адзін нямецкі вайсковец загінуў, яшчэ два – параненыя. Аб гэтым паведаміў міністар абароны Нямеччыны Пэтэр Штрук. Падчас другога выбуху лёгка параненая супрацоўніца нашага Радыё.

Хутка пасьля выбухаў у тым жа раёне паліцыя адкрыла агонь па машыне, кіроўца якой ехаў на вялікай хуткасьці і не спыніўся каля блёкпасту для праверкі. Два чалавекі, што знаходзіліся ў машыне, забітыя, трэцяму ўдалося ўцячы. Пакуль няясна, ці была гэта спроба зьдзейсьніць трэці тэракт.
XS
SM
MD
LG