Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Алма-Аты расьсьледуюць сьмерць апазыцыянэра


АСТАНА. У Алма-Аты працягваецца расьсьледаваньне сьмерці апазыцыйнага палітыка – былога мэра Алма-Аты і члена ўраду Казахстану Заманбэка Нуркадзілава.

Цела Нуркадзілава знайшлі ў яго доме. Побач ляжаў пісталет. Кіраўнік алма-атынскай паліцыі заявіў, што сьлядоў барацьбы і пранікненьня ў дом ня знойдзена. Адвакат сям’і Нуркадзілава наадварот сьцьвярджае, што палітыка забілі. Адвакат паведаміў, што забойцы двойчы стрэлілі апазыцыянэру ў сэрца, і адзін раз – у галаву.
XS
SM
MD
LG