Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўступіць Беларусь у Усясьветную гандлёвую арганізацыю


RFE/RL Усясьветная гандлёвая арганізацыя (УГА) штучна замаруджвае ўступленьне Беларусі ў свае шэрагі. Такую заяву зрабіў сёньня намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандар Міхневіч.

“Каго хочуць бачыць у арганізацыі – прыскорваюць працэс, каго не – адкладаюць. Гэта недапушчальны падыход для такой унівэрсальнай арганізацыі” – мяркуе беларускі дыплямат.

Паводле А.Міхневіча, найбольш прэтэнзіяў і патрабаваньняў на перамовах аб уступленьні Беларусі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю вылучаюць краіны, у якіх вельмі малы таваразварот з Беларусьсю.

Намесьнік кіраўніка МЗС паведаміў, што вельмі цяжка ідуць перамовы з Аўстраліяй і Злучанымі Штатамі, таваразварот зь якімі складае адпаведна 10 і 100 мільёнаў даляраў на год, у той жа час як з Кітаем, гандаль зь якім дасягае паўмільярда даляраў, перамовы ідуць значна лягчэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG