Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажуць пра непарадкі ў Францыі грамадзяне Беларусі?


Галіна Абакунчык, Менск Больш за два тыдні ў Францыі доўжацца масавыя пагромы, зладжаныя эмігрантамі з афрыканскіх краінаў. Паводле папярэдніх зьвестак, за гэты час спалены тысячы аўтамабіляў, разгромлены сотні адміністрацыйных будынкаў, школаў і гандлёвых цэнтраў, фінансавыя страты складаюць больш за 200 мільёнаў эўра. Усьлед за Францыяй эмігранцкія хваляваньні адбыліся ў Нямеччыне, Бэльгіі, Галяндыі й Грэцыі. Як да гэтых падзеяў ставяцца грамадзяне Беларусі?

(Карэспандэнтка: ) “Ці не зьмянілася ваша стаўленьне да эмігрантаў-неэўрапейцаў пасьля падзеяў у Францыі і ў Эўропе?”

(Юнак: ) “Стаўлюся да афрыканскіх народаў з павагай, бо яны маюць сваю гісторыю, сваю культуру, іх трэба паважаць гэтак жа, як і іншыя эўрапейскія народы, нават пасьля адбытага”.

(Юначка: ) “Маё стаўленьне да гэтых людзей не зьмянілася, але калі б давялося патрапіць у такое становішча, то я б гэтага не рабіла”.

(Юнак: ) “Я думаю, што гэта не ініцыятыва гэтых эмігрантаў, а справакавана кімсьці”.

(Спадар: ) “Маё меркаваньне ня можа памяняцца, бо я ніколі ня быў у Францыі, ніколі ня жыў у гэтай краіне, а таму не магу ведаць праблемаў тых людзей. Але я беларус і аднолькава стаўлюся да прадстаўнікоў усіх народаў”.

(Спадар: ) “Не, маё меркаваньне не зьмянілася. Бо некалькі гадоў таму я чакаў палітычнага прытулку ў Нямеччыне і жыў у лягеры з такімі людзьмі. Вельмі дрэнныя людзі, а таму маё меркаваньне пра іх не зьмянілася”.

(Спадарыня: ) “Я лічу так, што законы краіны, дзе жывуць імігранты, зь імі нельга не лічыцца і іх нельга парушаць — і тады будзе парадак. А калі яны хочуць жыць паводле законаў сваіх краінаў, то калі ласка — едзьце ў сваю краіну і жывіце”.

(Спадар: ) “Зьмянілася, і ў горшы бок. Таму што гэтыя людзі прыехалі ў чужую краіну на заробкі і яшчэ маюць нейкія прэтэнзіі”.

(Спадарыня: ) “Канечне, пагоршылася стаўленьне. Бо гвалтам нічога вырашыць немагчыма”.

(Юнак: ) “Я ня ведаю, чаму гэтыя людзі ўчыняюць нейкія пагромы, але яны ня мусяць гэтага рабіць. Бо яны прыехалі ў чужую краіну і мусяць трываць тыя праблемы, якія здараюцца ў гэтай краіне”.

(Спадарыня: ) “Шчыра? Ня тое што зьмяніліся, але я заўсёды казала: Беларусь — для беларусаў. А ўсё астатняе — гэта проста крымінал”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG