Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць чалавек пачалі галадоўку ў падтрымку зьняволенага Мікалая Аўтуховіча


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Ваўкавыску пяць чалавек распачалі галадоўку ў падтрымку прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які галадае за кратамі 31-ы дзень. Заявы аб галадоўцы ў райвыканкам сёньня паступілі ад сакратара прадпрыемства “Ніка-транс” Людмілы Праэмбскай, дырэктара Юрыя Лявонава, двух кіроўцаў — Івана Янушкевіча і Міхаіла Семярыча, а таксама беспрацоўнага, былога супрацоўніка падатковай інспэкцыі Уладзіміра Асіпенкі.

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч арыштаваны 14 кастрычніка, ён сядзіць у гарадзенскай турме па абвінавачаньні ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры—679 мільёнаў рублёў. За гэтае яму пагражае зьняволеньне ад трох да сямі гадоў(артыкул 243, частка ІІ Крымінальнага кодэксу) з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG