Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ пратэстуе супраць перасьледу незалежных выданьняў


Ганна Соусь, Менск Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла са зваротам у сувязі з выключэньнем “Белпоштай” з падпіснога каталёгу на 2006 год шэрагу незалежных газэтаў – “Народнай Волі”, “Салідарнасьці”, “Згоды”, “БДГ. Деловой газеты”, “Рэгіянальнай газэты” ды іншых недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў. Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць, што такім чынам парушаныя на толькі нормы антыманапольнага заканадаўства, але і правы тысячаў падпісчыкаў гэтых выданьняў. Гэтаксама парушаны і Закон “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзянаў на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі.

У сувязі з гэтым БАЖ выказвае свой пратэст і патрабуе ад “Белпошты” забясьпечыць выкананьне беларускага заканадаўства і уключыць у падпісны каталёг згаданыя выданьні.

Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвяртаецца да чытачоў з заклікам выступіць у абарону сваіх правоў і ў падтрымку незалежных газэтаў. Адпаведныя пратэсты БАЖ раіць накіроўваць генэральнаму дырэктару “Белпошты” і міністру сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG