Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ня будуць пікетаваць Эўрапарлямэнт


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Страсбуры пачалася чарговая сэсія Эўрапейскага парлямэнту. Каля сьценаў будынку, дзе адбываецца паседжаньне парлямэнту, беларускія палітычныя ўцекачы, якія на мінулым тыдні праводзілі галадоўку ў Брусэлі, плянавалі наладзіць доўгатэрміновую акцыю пратэсту з патрабаваньнем стварэньня міжнароднай камісіі ў справе зьніклых беларускіх палітыкаў і вызваленьня палітзьняволеных. Акцыя, аднак, не адбудзецца з-за непарадкаў у Францыі.

Гаворыць Павал Сівук – адзін з ініцыятараў яе правядзеньня.

(Сівук: ) “Справа ў тым, што цяпер у Францыі вельмі складаная абстаноўка з-за пагромаў, што робяць арабы. Таму нам ня раяць рабіць акцыю, бо з-за гэтага і ў нас могуць быць праблемы”
XS
SM
MD
LG