Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Згадайце, як А.Р. …трэс сваёй тэчкай і абяцаў разабрацца з 70 чыноўнікамі-карупцыянэрамі. Дзе яны сёньня? У прэзыдэнцкай “вэртыкалі” і ва ўрадзе”.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 14 лістапада

“Красноармейская правда”, 1925 год. Лекар А.Ягораў друкуе “Памятку маладому чырвонаармейцу”:

“Ня плюй на падлогу: у макротах таксама знаходзіцца шмат мікробаў. Калі макроты высыхаюць, яны ператвараюцца ў пыл, які і разносіць мікробаў па пакоі. Не палі ў памяшканьні: пастаянны тытунёвы дым шкодны і для цябе самога, і для тых, хто вакол цябе. Не напівайся. П’яны лёгка падхоплівае ўсялякія хваробы. Не хадзі да прастытутак, каб не захварэць на цяжкія хваробы — пранцы й трыпэр… Выконваючы гэтыя правілы, зьберажэш: сабе — здароўе, Чырвонай Арміі — моцнага байца, Рэспубліцы — здаровага грамадзяніна”.

“Комуніст”, 1935 год. Зь вечара мастацкай самадзейнасьці ў маскоўскім Вялікім тэатры 10-гадовы Толя Шэлаеў:

“Я зусім не хваляваўся, хаця ніколі да гэтых пор не выступаў на такіх бальшых і ўрачыстых вечарах… Я сыграў на баяне 7 вальс Шопена і дырыжырваў ансамблем баяністаў. А потым я дырыжырваў бальшым эксцэнтрычным аркестрам у 120 чалавек. Усе музыканты слухаліся мяне і былі ўвесь час “пад рукамі”. Калі мы скончылі, я ўбачыў, што члены нашага ўрада, сядзеўшыя ў ложы, улыбаюцца і хлопаюць. Тады я пакланіўся ім”.

“Свободные новости”, 1995 год:

“Паглядзіце нашае тэлебачаньне: за апошнія паўтара году мы ні разу ня чулі ані нашага прэм’ера зь ягонай эканамічнай праграмай, ані прэзыдэнта зь ягоным бачаньнем эканамічнага разьвіцьця краіны. Замест гэтага суцэльныя палітычныя выступы, пошук ворагаў, абразы на адрас Вярхоўнага Савету… Трэба свае погляды ўмець абараняць годнымі мэтадамі, а не абразамі, і не падкідаць грамадзтву “баваўняныя справы”, захаранкаўскія і іншыя. Згадайце, як А.Р. …трэс сваёй тэчкай і абяцаў разабрацца з 70 чыноўнікамі-карупцыянэрамі. Дзе яны сёньня? У прэзыдэнцкай “вэртыкалі” і ва ўрадзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG