Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя высылае ўдзельнікаў пагромаў


ПАРЫЖ. Эўразьвяз выдаткаваў 50 млн. эўра для дапамогі Францыі ў барацьбе з праблемаю маладых бунтаўнікоў-імігрантаў. Францускія ўлады пачалі высылаць з краіны неграмадзянаў Рэспублікі, якія ўзялі ўдзел у масавых беспарадках. Бунты доўжацца сямнаццатую ноч. Толькі за адну ноч былі спаленыя каля 400 аўто. Арыштаваныя яшчэ 160 чалавек. Камэнданцкая гадзіна дзейнічае ў 30 гарадох краіны. З 22.00 да 6.00 асобам да 16 гадоў забаронена зьяўляцца на вуліцах без дарослых. Забаронены продаж бэнзыну асобам да 16.

У суботу вечарам у Парыжы прайшла студэнцкая дэманстрацыя супраць дзеяньня ўладаў.

(Францускі студэнт:) “Я не разумею, не магу зразумець – якім чынам у нашай краіне можна ўвесьці камэнданцкую гадзіну. Гэта нейкая дурная правакацыя. Мы жывем у вольным грамадзтве, у дэмакратычнай краіне”, -- сказаў адзін з удзельнікаў дэманстрацыі.
XS
SM
MD
LG