Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Баку пратэстуе апазыцыя


БАКУ. У сталіцы Азэрбайджану без інцыдэнтаў прайшла акцыя прыхільнікаў апазыцыі, якія патрабуюць скасаваць вынікі нядаўніх парлямэнцкіх выбараў і правесьці новыя. У маніфэстацыі ўзялі удзел да 30 тыс. чалавек. Апазыцыя вінаваціць улады ў масавым фальшаваньні выбараў, на якіх перамагла кіроўчая партыя “Ені Азэрбайджан”. Цэнтравыбаркам ануляваў вынікі выбараў у трох выбарчых акругах і на некалькіх участках у васьмёх выбарчых акругах з-за шматлікіх парушэньняў. Два губэрнатары пайшлі ў адстаўку паводле распараджэньня прэзыдэнта Ільхама Аліева – за ўмяшаньне ў выбарчы працэс.
XS
SM
MD
LG