Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Форум арабскай дэмакратыі скончыўся нічым


МАНАМА. Форум “Дэмакратыя ў арабскім сьвеце”, фундаваны ЗША, скончыўся без пэўных вынікаў. Міністры замежных справаў арабскіх краінаў у Бахрэйне ня здолелі прыняць дакумэнт аб падтрымцы дэмакратыі. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс спадзявалася атрымаць падтрымку праграмам дэмакратыі й эканамічнай дапамогі ў арабскім сьвеце, на які ЗША гатовыя былі выдаткаваць 150 млн. даляраў. Але Эгіпет блякаваў прапанову, таксама некаторыя арабскія лідэры выказалі непакой, што амэрыканскі капітал дапамог арганізатарам вулічных акцыяў у Грузіі й Украіне. Кандаліза Райс заявіла, што арабская дэмакратыя можа адбыцца толькі пры ўмове прававой дзяржавы, свабодных СМІ й пад кантролем грамадзтва над узброенымі сіламі.
XS
SM
MD
LG