Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане скончылі падлік галасоў


КАБУЛ. Скончаны падлік галасоў верасьнёўскіх выбараў у Аўганістане. Амаль усе абраныя кандыдаты праходзілі як незалежныя, аднак назіральнікі кажуць, што ў парлямэнце бальшыню складуць прыхільнікі дзейнага прэзыдэнта Хаміда Карзая. Прадстаўнік прэзыдэнта Карым Рагімі заявіў, што гэта быў гістарычны момант для краіны. Ён зьвярнуўся да выбарцаў з заклікам прыняць вынікі выбараў і надалей працягваць шлях да дэмакратыі, міру й стабільнасьці. Цэнтравыбаркам зьмясьціў вынікі выбараў на сваім сайце www.jemb.org.
XS
SM
MD
LG