Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бакубе арыштавалі 350 чалавек


БАКУБА (BAQUBA) Ірацкая паліцыя арыштавала больш за 350 чалавек у горадзе Бакуба за 60 км ад Багдаду. Намесьнік мэра гораду Уф Рагумі (Uf Rahumi) паведаміў, што сярод арыштаваных – два лідэры мясцовай суполкі галоўнай партыі сунітаў. У апэрацыі ўдзельнічала больш за 600 вайскоўцаў. 176 арыштаваных – зь вёскі Канаан (Kanaan) пад Бакубаю. Бальшыня арыштаваных – былыя вайскоўцы або сябры партыі Баас (Baath). Іх падазраюць у арганізацыі ваяўнічых нападаў у Іраку. Генэрал Мэхдзі Сабэйх аль-Раві (Mehdi Sobeih al-Rawi) заявіў, што ірацкія вайскоўцы і паліцыянты ўпершыню правялі такую апэрацыю сумесна.
XS
SM
MD
LG