Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Балкарыі зьнішчылі збройны склад


НАЛЬЧЫК. У Кабардзіна-Балкарыі ліквідавалі базу ваеўнікоў Анзора Астэмірава, якога лічаць адным з арганізатараў нядаўняга нападу на Нальчык. МУС рэспублікі паведамляе, што на базе знойдзены багаты склад зброі, улучна з пускавой ракетнай устаноўкай. Нагадаю: у выніку нападу на Нальчык 13 кастрычніка загінулі больш за 140 чалавек. МУС сьцьвярджае, што 95 зь іх – ваеўнікі.
XS
SM
MD
LG