Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ярданская паліцыя арыштоўвае падазраваных


АМАН. Ярданская паліцыя арыштавала каля 120 чалавек, падазраваных у дачыненьні да сэрыі выбухаў у трох гатэлях у Амане, якія забралі ў сераду жыцьці ня менш як 57 чалавек, пераважна ярданцаў.

Паводле заявы “Аль-Каіды”, зьмешчанай у інтэрнэце, выбухі ў Ярданіі ўчынілі чацьвёра грамадзянаў Іраку, у тым ліку адна жанчына. Аднак віцэ- прэм’ер Ярданіі Марван Муашэр выказаў сёньня сумненьне ў праўдзівасьці заявы “Аль-Каіды”: “Згодна з нашай інфармацыяй, тры тэрарысты- самагубцы падарвалі сябе. Мы ня можам пацьвердзіць ані таго, што зь імі была жанчына, ані іх нацыянальнай прыналежнасьці. Усё яшчэ ў працэсе расьсьледаваньня”.

Паводле Муашэра, улады Ярданіі зачынілі сёньня сухаземную мяжу з Іракам. У Ярданіі аб’яўлена жалоба. Некалькі тысяч чалавек прайшлі сёньня па Амане маршам пратэсту. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан, знаходзячыся ў Амане, рэзка асудзіў тэракты.
XS
SM
MD
LG