Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: пагадненьне аб кааліцыйным урадзе


БЭРЛІН. Асноўныя палітычныя партыі Нямеччыны дасягнулі дамоўленасьці аб фармаваньні кааліцыйнага ўраду. Пра гэта аб’явіла сёньня будучы канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Перамовы доўжыліся 4 тыдні. На нядаўніх парлямэнцкіх выбарах перамогу з аднапрацэнтнай перавагаю над кіроўчымі сацыял-дэмакратамі атрымаў кансэрватыўны блёк ХДС-ХСС на чале з Мэркель. Аднак ніводная з партыяў ня мела большасьці ў парлямэнце, неабходнай для фармаваньня кабінэту.
XS
SM
MD
LG