Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан: апазыцыя зьбіраецца ў нядзелю


БАКУ. Дэмакратычны фронт апазыцыі Азэрбайджану, у склад якога ўваходзяць тры партыі, правядзе мітынг з патрабаваньнем адмяніць вынікі парлямэнцкіх выбараў 13-га лістапада, а не 12-га, як заяўлялася раней.

Улады Баку не дазволілі праводзіць мітынг у суботу – у сувязі зь сьвяткаваньнем Дня канстытуцыі.

Паводле афіцыйных зьвестак, перамогу на выбарах 6 лістапада здабыла кіроўчая партыя “Новы Азэрбайджан”. Апазыцыя цьвердзіць, што вынікі галасаваньня сфальсыфікаваныя.
XS
SM
MD
LG