Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: затрыманьні паплечнікаў Туякбая


АЛМАТЫ. У Казахстане паліцыя затрымала сёньня пецярых супрацоўнікаў выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыйных сілаў Жарманхана Туякбая. Чацьвёра апазыцыянэраў былі затрыманыя ў Алматы, яшчэ адзін – у Акцюбінску. Прадстаўнікі кіраванага Туякбаем апазыцыйнага блёку “За сумленны Казахстан” паведамілі, што ў кватэры прэсавага сакратара блёку праведзены ператрус. Праваахоўчыя органы не пацьвердзілі гэтай інфармацыі. Прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане прызначаныя на 4 сьнежня.
XS
SM
MD
LG