Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелыя ад выбухаў у Віцебску атрымаюць кампэнсацыю да 1 мільёна


Браніслава Станкевіч, Віцебск Толькі 36 пацярпелых ад віцебскіх выбухаў 14-га і 22-га верасьня атрымаюць грашовую кампэнсацыю. Нагадаем, што ў гарадзкіх шпіталях пасьля верасьнёўскіх выбухаў апынуліся больш за 40 чалавек.

Паводле рашэньня аблвыканкаму, матэрыяльная дапамога будзе аказаная толькі тым асобам, якія пацярпелі найбольш. Памеры грашовае кампэнсацыі таксама залежаць ад цяжкасьці атрыманых раненьняў: па адным мільёне рублёў выплацяць тым, хто атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні, а некаторым зь іх прапанаваныя і бясплатныя санаторныя пуцёўкі. Па 300 тысяч атрымаюць тыя, у каго былі раненьні сярэдняй ступені цяжкасьці, і па 200 тысяч – тыя, хто лячыўся амбуляторна.

Агульная сума грашовае дапамогі пацярпелым склала больш за 17 з паловаю мільёнаў рублёў.

Немалую суму – 4 мільёны рублёў – абяцаюць выплаціць жыхарам Віцебску і праваахоўныя органы, калі яны атрымаюць інфармацыю пра арганізатараў выбухаў. У сродках масавае інфармацыі ўжо некалькі разоў быў надрукаваны зварот да ўсіх грамадзянаў – сьведкаў злачынства, каб яны зьвярталіся ў міліцыю зь любымі зьвесткамі, датычнымі выбухаў. Аб''яву падобнага зьместу перадаюць і ў прыгарадных цягніках. З гэтых фактаў віцябляне робяць выснову, што сьледзтва ідзе марудна, і вінаватых яшчэ не знайшлі.

Між тым падазраваныя браты Мурашкі, пры затрыманьне якіх паведамляла беларуская “Свабода”, дагэтуль знаходзяцца ў сьледчым ізалятары.
XS
SM
MD
LG