Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скаргу С.Завадзкай на пракуратуру не задаволілі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Судзьдзя Валеры Есьман з Цэнтральнага раённага суду не задаволіў скаргу Святланы Завадзкай на сьледчых пракуратуры Цэнтральнага раёна Менску.

Нагадаем, жонка зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага абскардзіла адмову завесьці крымінальную справу супроць амапаўца Юрыя Давідовіча, які зьбіў яе падчас акцыі напаміну пра зьніклых на Кастрычніцкай плошчы 7 ліпеня.

Судзьдзя Валер Есьман прагледзеў відэастужку тых падзеяў, але не знайшоў падставаў для завядзеньня крымінальнай справы. Паводле Святланы Завадзкай і яе абаронцы Алега Гулака, відэастужка была часткова сфальшаваная. (Падрабязнасьці).
XS
SM
MD
LG