Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэрка зьбірае сродкі, каб дапамагчы апазыцыянэру


Браніслава Станкевіч, Віцебск Жыхарка Віцебску распачала дабрачынную акцыю дзеля падтрымкі апазыцыянэра Барыса Хамайды. Цераз газэту “Віцебскі кур''ер” пэнсіянэрка Галіна Люмарава прапанавала распачаць збор сродкаў на карысьць аднаго са старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў.

Беспрацоўны Барыс Хамайда мае некалькі мільёнаў нясплочаных штрафаў, у тым ліку й за тое, што распаўсюджвае ў горадзе недзяржаўную прэсу.

На думку спадарыні Люмаравай, ягоныя штодзённыя выхады да так званага “сіняга дому” – дома №28 па вуліцы Леніна – ёсьць прыкладам грамадзянскае мужнасьці і сапраўднага патрыятызму. Таму яна лічыць неабходным матэрыяльна падтрымаць чалавека, які сьвядома абраў такі занятак без разьліку на любога кшталту прыбыткі.

На аб''яву Галіны Люмаравай ужо пачалі адгукацца неабыякавыя землякі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG