Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брат ірацкага сьпікера аказаўся ваеўніком


КІРКУК. Агенцыя “Ройтэрс” са спасылкаю на ірацкіх чыноўнікаў заявіла, што брат сьпікера парлямэнту Іраку быў затрыманы з падазрэньня ў кіраваньні групаю ваеўнікоў. Хатэм аль-Хасані быў затрыманы ў аўторак, ягоны брат Хаджэм аль-Хасані – прадстаўнік сунітаў, абраны ў парлямэнт.

Рызгар Алі, кіраўнік муніцыпалітэту Кіркуку, заявіў, што Хатэм аль-Хасані кіраваў ваяўнічай групоўкаю. Падрабязнасьці невядомыя. Кіркук знаходзіцца ў багатым нафтаю рэгіёне, які зьведаў моцную канфрантацыю паміж сунітамі, курдамі й туркмэнамі. Раней паліцыя Кіркуку сьцьвярджала, што брат сьпікера быў выкрадзены.
XS
SM
MD
LG