Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую "Родзіну" вінавацяць у расізме


МАСКВА. На расейскіх тэлеканалах зьявіўся ролік партыі “Родзіна”, які мае выразна нацысцкае гучаньне. Сюжэт роліка: асобы каўкаскай нацынальнасьці кідаюць шалупіньне ад кавуна пад ногі расейскай дзяўчыне. Да іх падыходзяць лідэры “Родзіны” Папоў і Рагозін і просяць прыбраць. Заканчаецца ролік заклікам “Ачысьцім Расею ад сьмецьця”.

Ролік перададзены ў адмысловую экспэртную камісію дзеля выяўленьня, ці няма там распальваньня нацыянальнай врожасьці і элемэнтаў мовы нянавісьці. Экспэрты ў галіне ксэнафобіі гавораць аб бурлівай фашызацыі Расеі. Гэтак, 4 лістапада, на новае сьвята нацыянальнай еднасьці, у Маскве прайшоў нэанацысцкі марш. ( Лідэр партыі “Родзіна” Рагозін у інтэрвію “Свабодзе” заявіў:

(Рагозін:) “У нашым роліку няма нічога, што б выходзіла за рамкі паліткарэктнасьці. Нам тут няма чаго саромецца. Іншая справа, што мы паднялі праблему самапавагі нашага народу”. Сацыёляг Юры Левада заўважыў: “у ветразі неанацыстаў дзьме бура францускіх пагромаў”.
XS
SM
MD
LG