Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбэйджанская апазыцыя паўторна заклікала адмяніць вынікі выбараў


БАКУ: Галоўныя апазыцыйныя партыі Азэрбэйджану паўторна заклікалі адмяніць вынікі нядзельных выбараў. У часе сустрэчы кааліцыі “ Свабода” лідэры апазыцыйных партыяў прыгразілі ўладам пратэстамі па ўсёй краіне. Пад ціскам з боку міжнародных арганізацыяў, выбарчая камісія адмяніла вынікі галасаваньня ў дзьвюх выбарчых акругах і на некаторых выбарчых участках, аднак апазыцыя назвала гэтыя захажы “ касмэтычнымі”. У выніку партыя прэзыдэнта Аліева Новы Азэрбэйджан мае з ў парлямэнце не 63, але 60 месцаў. Кааліцыя “ Свабода” будзе мець у новыv парлямэнце ўсяго 8 месцаў.
XS
SM
MD
LG