Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр “ДДТ” Юры Шаўчук зьбіраецца наведаць удаву Васіля Быкава


Ігар Карней, Менск Нязьменны лідэр расейскага гурту “ДДТ” Юры Шаўчук маецца сёньня позна ўвечары, альбо заўтра раніцай наведаць удаву Васіля Быкава Ірыну Міхайлаўну. Ад панядзелка Шаўчук гастралюе па гарадах Беларусі з праграмай, прымеркаванай да 25-годзьдзя творчай дзейнасьці калектыву.

Пасьля канцэртаў у Берасьці і Горадні 11 лістапада ў канцэртнай залі “Менск” “ДДТ” дасьць апошні канцэрт у беларускім туры. Мяркуецца, што са сцэны прагучыць і песьня “Радзіма” — летась у віцебскім амфітэатры “Славянскага базару” сьпявак перад публікай заявіў, што прысьвячае яе Васілю Быкаву, зь якім ён асабіста ня быў знаёмы, але заўсёды схіляў галаву перад ягонай творчасьцю і грамадзянскай пазыцыяй.

Тое прызнаньне Шаўчука досыць нэрвова было ўспрынятае адказнымі за правядзеньне фэстывалю, аднак і гэтым разам музыка вырашыў нагадаць пра сваё стаўленьне да апальнага беларускага пісьменьніка. Ад пачатку плянавалася, што ўдзельнікі “ДДТ” 10 лістапада наведаюць магілу пісьменьніка на Маскоўскіх могілках, аднак пакуль невядома, як хутка пры моцным тумане артысты прыедуць у Менск з Горадні. У любым разе Юры Шаўчук плянуе наведаць Ірыну Міхайлаўну Быкаву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG