Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларускае пытаньне будуць абмяркоўваць Эўразьвяз і Расея


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі пішуць сёньня пра беларускае пытаньне ў часе перамоваў паміж Эўразьвязам і Расеяй, праблемы адзінай штодзённай незалежнай газэты “Народная воля” і новую палітыку Польшчы ў дачыненьнях зь Беларусьсю.

Польскія мэдыі пішуць, што ў часе сустрэчы дэлегацыі высокапастаўленых палітыкаў Эўрапейскага зьвязу зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым, прадстаўнікі Эўразьвязу папрасілі расейскі бок зьвярнуць увагу на тое, што адбываецца ў Беларусі ды падаюць словы камісара Эўразьвязў у справах замежнай палітыкі Бэніты Фэрэры-Вальднэр, якая заявіла, што “Расея павінна быць зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі была дэмакратыя і не парушаліся правы чалавека”.

Камэнтатары зьвяртаюць увагу на тое, што прадстаўнікі Эўарзьвязу яшчэ раз падкрэсьлілі намер узмацніць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньне правоў чалавека, калі гэтыя парушэньні будуць працягвацца.

Між тым “Gazeta Wyborcza”, дзе сёньня зьмешчаны артыкул пра выступ новага міністар замежных справаў Польшчы Стэфана Мэлера перад чальцамі камісіі Сэйму ў замежных справах, адзначае, што, паводле мінстра, “польская ўсходня палітыка будзе рэалізоўвацца ў цесным супрацоўніцтве з Эўразьвязам”. “Чым больш моцнай будзе пазыцыя Эўразьвязу ў дыялёгу з Расеяй, тым мацнейшай будзе і пазыцыя Польшчы. Дакладна такі ж прынцып спрацоўвае і ў выпадку Беларусі”, - заявіў Стэфан Мэллер. У сваю чаргу іншы польскі штодзёньнік “Rzezczpspolita” піша пра чарговыя праблемы незалежных беларускіх газэтаў.

“Штодзёньнік “Народная воля”, а таксама тыднёвікі “Салідарнасьць” і “Згода” выключаныя з падпіснога каталёгу беларускай пошты на наступны год. Друкаваная ў Смаленску “Нродная воля”, якую ўжо не прадаюць кіёскі “Саюздруку”, цяпер ня будзе прыходзіць да чытачоў і па падпісцы”, - адзначае “Rzezczpspolita”.
XS
SM
MD
LG