І хоць прозьвішча самой Рамановіч у матэрыяле не ўзгадвалася, яна патрабуе матэрыяльнай кампэнсацыі ў памеры 14,5 мільёна рублёў. Месяц таму, падчас папярэдняй размовы ў судзе Сьвятланы Рамановіч з рэдактарам газэты “Прессбол” Уладзімерам Беражковым і аўтаркай артыкулу Сьвятланай Парамыгінай, да міравога пагадненьня бакі не прыйшлі.
Паказальна, што “Прессбол” ужо выплачвае кампэнсацыю маральнага ўрону міністру фінансаў, кіраўніку фэдэрацыі гімнастыкі Мікалаю Корбуту. На рашэньне суду Цэнтральнага раёну рэдакцыя мусіць пералічыць Корбуту 30 мільёнаў рублёў, а асабіста Ўладзімер Беражкоў – 10 мільёнаў. Дзеля выкананьня гэтага рашэньня ў Беражкова двойчы апісвалася маёмасьць. (Падрабязнасьці)