Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух гвалту ў Іраку


БАГДАД. Ваеўнікі выкралі брата аднаго галоўных ірацкіх палітыкаў, сьпікера парлямэнту, суніцкага лідэра Хаджыма Аль-Хасані. У Багдадзе два замінаваныя аўтамабілі выбухнулі каля шыіцкай мячэці. Падрабязнасьцяў пакуль няма. У Бакубе самагубца на аўтамабілі выбухнуў разам зь пяцьцю паліцыянтамі. Чатыры грузінскія вайскоўцы з сілаў кааліцыі былі параненыя ў выбуху прыдарожнай міны. Побач з Рамадзі ў выніку спэцапэрацыі захоплены адзін з галоўных ваеўнікоў, Маджыд Аднон Свэдаўі. Амэрыканскія прадстаўнікі заявілі, што бальшыня ваеўнікоў зьнішчаныя ў горадзе Хусайбаг, дзе ідзе апэрацыя “Сталёвая заслона”.
XS
SM
MD
LG