Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце -- парлямэнцкія выбары


КАІР. Сёньня ў Эгіпце прайшоў першы раўнд парлямэнцкіх выбараў. Галасавалі жыхары Каіру, дзьвюх цэнтральных і дзьвюх аддаленых правінцыяў. Ёсьць зьвесткі аб фальшаваньнях, парушэньнях і запалохваньні выбарцаў, аднак назіральнікі цьвердзяць, што ўзровень гвалту быў ніжэйшы, чым на мінулых выбарах. Вынікі чакаюцца заўтра. Астатнія эгіпецкія правінцыі будуць абіраць сваіх парлямэнтарыяў 20 лістапада й 6 сьнежня. Праўдападобна, што кіроўная Нацыянальная Дэмакратычная партыя, якая мае 85% месцах у цяперашнім парлямэнце, атрымае бальшыню і цяпер. Апазыцыю НДП складаюць радыкальныя і ўмераныя ісламісты. Яны спадзяюцца атрымаць прынамсі 23 месцы ў парлямэнце, што, паводле заканадаўства, дасьць ім магчымасьць вылучыць кандыдата на пасаду прэзыдэнта на наступных выбарах.
XS
SM
MD
LG