Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Станкевіч: Беларусь зноў застанецца з боку ад Эўропы


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня найбуйнейшае Балтыйскае інфармацыйнае агенцтва БНС падае заяву літоўскага парлямантара Вацлава Станкевіча, у якой дэпутат заклікае літоўскіх дыпляматаў ініцыяваць дыялёг з афіцыйнай уладай Беларусі. Я папрасіла Вацлава Станекевіча пракамэнтаваць свае заявы для Радыё Свабода.

(Станкевіч: ) “Калі застаўся адзін год да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, гэта нашая агульная справа, ня толькі Беларусі, але і суседніх краінаў і усяго Эўразьвязу. Таму я прапаную перайсьці з мовы рэзалюцыяў і заяваў на мову дыялёгу”.

Паводле літоўскага парлямэнтара, аб''ектам такога дыялёгу былі б два цяперашніх дзейных беларускіх закону – пра выбары і пра СМІ:

(Станкевіч: ) “Нам трэба сесьці за адзін стол і разам паразмаўляць пра будучыя выбары у Беларусі. Таму што цяпер такое становішча, якое ёсьць у Беларусі – я маю на увазе асабліва гэтыя два законы, пра выбары і сродкі масавай інфармацыі, – з такімі законамі ніякія выбары ня будуць прызнаныя дэмакратычнымі і Беларусь ізноў застанецца з боку ад усіх эўрапейскіх працэсаў.

А мне хацелася б каб Беларусь удзельнічала ва усіх галоўных эўрапейскіх інстытуцыях. Таму я лічу, што трэба перайсьці на мэтад дыялёгу, і запрасіць на гэты дыялёг галоўнага хаўрусьніка Беларусі – Расею”.

В.Станкевіч мяркуе, што гэта не супярэчыць агульнай палітыцы Эўразьвязу што да Беларусі, і што падобныя ідэі не аднойчы абмяркоўваліся у Страсбуры.

(Станкевіч: ) “Гэта не ўмяшальніцтва. Я добра бачу і чую, як прэзыдэнт Беларусі і іншыя палітыкі Беларусі выказваюцца за дыялёг з Эўразьвязам, – я і прапаную дыялёг.

Цяпер Беларусь сама сябе ізалявала, ад гэтага церпіць увесь беларускі народ, і сама Беларусь. І таму я лічу, калі мы разам з расейскай стараной пастараемся патлумачыць Беларусі, чаму гэта так сталася і спытацца у расейскіх дыпляматаў і палітыкаў, чаму Расея прысутнічае ва усіх эўрапейскіх інстытуцыях, а Беларусі няма, – такім чынам, Расея як бы трымае Беларусь у закладніках”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG