Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя не пусьціла сваіх чыноўнікаў у Бэйрут


ДАМАСК. Група сырыйскіх прадстаўнікоў дапытвае шасьцёх сырыйскіх чыноўнікаў у справе забойства прэм’ера Лівану Рафіка аль-Харыры. Сырыйскія ўлады не дазволілі чыноўнікам паехаць у Бэйрут з мэтаю адказаць на пытаньні сьледчай групы ААН на чале зь нямецкім экспэртам Дэтлефам Мэхлісам. Раней сёньня Сырыя заявіла, што запрасіла Мэхліса абмеркаваць крокі да супрацоўніцтва ў справе забойства Харыры. Група ААН у кастрычніку абнародавала даклад, у якім сьцьвярджаецца, што Сырыя мае дачыненьне да забойства лібанскага прэм’ера, чый урад ўзяў курс на незалежнасьць Лібану ад Сырыі.
XS
SM
MD
LG