Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Ярданіі -- тры мэгавыбухі


АМАН. Магутныя выбухі прагрымелі ў трох гатэлях Radisson, Hyatt, Days Inn у сталіцы Ярданіі сёньня вечарам. Загінулі прынамсі 53 чалавекі, больш за 200 параненыя. Паліцыя паведамляе, што выбухі зьдзейсьнілі сьмяротнікі. Гэтыя гатэлі ў фэшэнэбэльным раёне Джэбэл былі папулярныя ў заходніх турыстаў, бізнэсоўцаў і дыпляматаў. У Radisson у асноўным спыняюцца ізраільскія турысты. Тут выбух адбыўся ў банкетнай залі, дзе 300 чалавек сьвяткавалі вясельле. Зь іх загінулі ня менш як пяцёра. Кароль Ярданіі Абдула рэзка асудзіў тэракты.
XS
SM
MD
LG