Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада БНР: Інтэграцыйныя пагадненьні паміж Менскам і Масквой ня маюць сілы


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк У Нью-Ёрку адбылася 25-я сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у якой ўзялі ўдзел сябры Рады з ЗША, Канады і краінаў Эўропы.

Пракамэнтаваць вынікі сэсіі мы папрасілі Старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу:

(Сурвіла: ) “25-я сэсія была асабліва важнай з прычыны некаторых падзеяў, якія могуць мець вялікі ўплыў на будучыню Беларусі. Было неабходна абмеркаваць, як зрабіць, каб гэтыя падзеі не прывялі да страты незалежнасьці Беларусі.

Асабліва небясьпечнымі ўяўляюцца намаганьні Масквы вярнуць Беларусь у склад сваёй імпэрыі. Гэтай тэме, між іншым, была і прысьвечаная рэзалюцыя, у якой заяўляецца, што ўсе двухбаковыя, так званыя інтэграцыйныя пагадненьні, заключаныя паміж сёньняшнім неканстытуцыйным рэжымам ў Беларусі і Расейскай Фэдэрацыяй, пазбаўленыя легітымнасьці.

Рада таксама заявіла, што ўдзел Лукашэнкі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ёсьць неканстытуцыйным – гэтак жа, як быў і неканстытуцыйны рэфэрэндум, праведзены рэжымам год таму.

Рада выступіла ў абарону беларускай культуры і беларускай мовы, заяўляючы, што дасягненьне дэмакратыі ў Беларусі немагчымае без забесьпячэньня нацыянальна-дзяржаўных правоў беларускага народу і зьберажэньня яго нацыянальных каштоўнасьцяў”.
XS
SM
MD
LG