Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску арыштаваная вядомая прадпрымальніца і былая журналістка


Алег Грузьдзіловіч, Менск Уладальніцы менскай крамы “Каміла” Ірыне Лазоўскай прад’яўлена абвінавачаньне ў махлярстве, паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе менскай міліцыі. Паводле міліцыянтаў, Ірына Лазоўская была затрыманая 18 кастрычніка і цяпер знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Крымінальная справа складаецца зь некалькіх эпізодаў, у якіх фігуруюць фірмы ЗША, Ірляндыі і Фінляндыі. Як сьцьвярджаюць сваякі Ірыны Лазоўскай, сваёй віны яна не прызнае.

У канцы 1980-х гадоў Ірына Лазоўская пачала супрацоўнічаць зь беларускімі мэдыямі.

У сярэдзіне 1990-х гадоў яна з журналістыкі перайшла ў бізнэс. Бутыкі “Каміла” і “Hugo Boss”, якія ёй часткова належалі, патрапілі ў шэраг самых папулярных прыватных крамаў Менску. Ірына Лазоўская таксама актыўна займалася мэцэнацтвам і дабрачыннай дзейнасьцю.
XS
SM
MD
LG