Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве сьвечкі салідарнасьці запальваць нельга?


Аляксандр Сердзюкоў, Магілёў Учора ўвечары, 8 лістапада, пад час распаўсюджваньня газэты з заклікам запаліць свечкі ў Дзень салідарнасьці з палітзняволенымі затрымалі чатырох актывістаў дэмакратычнага руху Магілёўшчыны.

Чацьвёра магілёўцаў, актывісты Аб''яднанай грамадзянскай партыі Эдуард Абакановіч і Дзяніс Залуцкі, зуброўцы Ўладзіслаў Бародка і Яўген Сувораў увечары ішлі дахаты па цэнтральнай вуліцы Магілёва – Першамайскай

Яны несьлі з сабой інфармацыйны выпуск “16” зь заклікам запаліць свечкі 16 лістапада, у Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі і сем''ямі зніклых людзей.

Дэмакраты кажуць, што дзейнічалі ў межах закону, і што наклад выпуску быў невялікі. Міліцыянты падышлі да актывістаў і павялі іх у аддзяленьне міліцыі. На пытаньне "чаму?" адказалі "Толькі што невядомыя скралі мабільныя тэлефоны, вы падобныя да гэтых людзей".

У аддзяленьні міліцыі, аднак, абвінавачаньне ім не прад''явілі, правялі асабісты надгляд, канфіскавалі газэты і значкі “Я люблю цябе, Беларусь”. Потым значкі вярнулі, а на газэты склалі пратакол канфіскацыі.

Чацьвярых актывістаў вызвалілі апоўначы, празь дзьве гадзіны пасьля затрыманьня; абвінавачаньне ім так і не прад’явілі.

Міліцыянты адмовіліся пракамэнтаваць гэтыя падзеі для Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG