Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адвакаты Садама Хусэйна адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з Трыбуналам


РАМАДЗІ: Адвакат Садама Хусэйна паведаміў, што абаронцы былога ірацкага прэзыдэнта спыняюць сваё супрацоўніцтва з Трыбуналам. Халіл аль-Дулаймі заявіў, што прызначаныя на 28 лістапада слуханьні “ нелегітымныя і адмененыя”. З гэтай заявай ён выступіў дзень пасьля таго, як ў Багдадзе быў застрэлены іншы адвакат. Дулаймі заявіў, што кааліцыйныя сілы і ірацкі ўрад павінны ўзяць на сябе адказнасьць за спыненьне падобных забойстваў. Забойства адваката асудзіў прэзыдэнт Іраку Джалал Талабані і заклікаў ўзмацніць ахову над астатнімі абаронцамі ў працэсе над Хусэйнам і ягонымі памагатымі. Паводле прадстаўніка прэзыдэнта, нападнікі хочуць паралізаваць працу незалежнай судовай сыстэмы краіны.
XS
SM
MD
LG