Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Македонія кандыдатам на сяброўства ў Эўразьвязе


БРУСЭЛЬ: Эўракамісія рэкамэндавала Македонію ў якасьці кандыдата на сябра Эўразьвязу. У апублікаванай сёньня заяве не згадваецца аднак пра дату пачатку перамоваў са Скоп’е. Паводле Эўракамісіі, Альбанія, Босьнія-Герцагавіна іСэрбія і Чарнагорыя павінны яшчэ шмат зрабіць, каб выканаць палітычныя і эканамічныя крытэрыі сяброўства ў Эўразьвязе. Адносна Харватыі перамовы зь якой пачаліся ў кастрычніку Эўракамісія заявіла, што перамоўны працэс можа быць прыпынены, калі Загрэб ня будзе супрацоўнічаць з Міжнародным Трыбуналам у Гаазе. Камісія прызнала ў Турцыі наяўнасьць “ рынкавай эканомікі”, што зьяўляецца неабходнай умовай для далучэньня да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG