Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве зьбіты журналіст незалежнай газэты


Міхал Стэльмак, Барысаў У Барысаве зьбіты журналіст незалежнай газэты “Барысаўскія навіны” і праваабаронца Алесь Абрамовіч. Яго калегі і аднадумцы зьвязваюць інцыдэнт з прафэсійнай і грамадзкай дзейнасьцю пацярпелага.

Здарэньне адбылося позна ўвечары, непадалёк ад кватэры Алеся Абрамовіча.

(Абрамовіч: ) “Дзесьці на палову адзінаццатай я вяртаўся дадому. Невядомы напаў, зьбіў. Біў мяне моцнымі ўдарамі па галаве, шыі, тулаве. У мяне гематома на твары, на галаве. Кулакі ў яго стопудовыя. Ён мяне зьбіў на зямлю. Я — вернік. Пачаў маліцца замест таго, каб адбівацца, Хрыста клікаць. І тут, на маё шчасьце, два маладыя хлопцы зьявіліся — Сяржук і Віталь. Яго скруцілі і завялі ў міліцэйскі пункт. Як толькі я сказаў, што лічу гэта палітычным нападам, рэакцыяй на мае рэзкія выступы ў прэсе, міліцыя адразу адмовіла мне ў праве ведаць, хто гэта зрабіў. Сказалі, каб пісаў заяву ў міліцыю, дзе, маўляў, у свой час пра ўсё даведаюся. Я лічу, што гэта заказны напад, што гэтага нягодніка нанялі”, — мяркуе Алесь Абрамовіч.

У барысаўскай міліцыі пацьвердзілі факт здарэньня. Яе прадстаўнік Андрэй Панамароў паведаміў:

(Панамароў: ) “Насамрэч, факт меў месца, канфліктная сытуацыя паміж Абрамовічам і ўстаноўленай асобай — хлопцам 1974 году нараджэньня. Нейкіх камэнтароў папярэдне я зрабіць не магу”.

Як патлумачыў спадар Панамароў, міліцыя будзе дасьледаваць гэты інцыдэнт. Калегі Алеся Абрамовіча з “Барысаўскіх навінаў” таксама не выключаюць, што той мог пацярпець з прычыны сваіх публікацыяў. Гаворыць рэдактар газэты Анатоль Букас:

(Букас: ) “Я мяркую, што напад быў справакаваны. Таму што ён піша надзённыя матэрыялы. Сёньня ў Барысаве творыцца гвалт. Напад на журналіста Абрамовіча, уціск свабоды слова ў Барысаве — гэта зьвёны аднаго ланцугу”.

Лічыць рэдактар “Барысаўскіх навінаў” Анатоль Букас. Паплечнікі Алеся Абрамовіча з шэрагаў дэмакратычнай грамадзкасьці Барысава абураныя нападам на яго і схіляюцца да вэрсіі пра палітычны характар здарэньня. Гаворыць лідэр мясцовага дэмакратычнага моладзевага руху Зьміцер Бародка:

(Бародка: ) “Гэты факт цалкам можа быць зьвязаны, па-першае, з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй Аляксандра Міхайлавіча, якога я ведаю з 1998 году. Ён заўсёды быў актыўным дзеячам як палітычнага кірунку, так і актывістам грамадзкіх арганізацыяў. Апошні год Аляксандар Міхайлавіч працуе ў рэдакцыі газэты “Барысаўскія навіны” і яго артыкулы вызначаюцца вострым характарам. Яны, скажам так, могуць не зусім падабацца ўладам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG