Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мова вялікага Скарыны, Каліноўскага, Багушэвіча, Купалы й іншых волатаў нашай бацькаўшчыны сяньня ў найбольшым ганьбаваньні".


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса мінулых гадоў за 9 лістапада

"ЛіМ”, 1955 год. Рэпартаж Я.Садоўскага:

“У калоне многатысячнага калектыву студэнтаў Політэхнічнага інстытута імя Сталіна ўпершыню ў святочнай дэманстрацыі будзе ісці Леанід Велінец, студэнт аддзялення тарфяных машын. Разам са сваёй сям’ёй Леанід Велінец нядаўна вярнуўся на радзіму з далёкай Бразіліі. У гады белапанскага панавання голад і галеча загналі сям’ю дамачоўскіх беднякоў за акіян. Цяпер яны прыехалі на Радзіму, аб якой столькі марылі… Леанід Велінец хутка будзе інжынерам, і для яго 38-я гадавіна Кастрычніка — першае радаснае свята, якое ён адзначае на роднай совецкай зямлі”.

“Беларус”, 1965 год. Кастусь Акула:

“З аднаго боку бязбожны, антынародны каляніяльны рэжым праз школы, адміністрацыйныя й культурныя ўстановы пратэгуе да беларускай мовы й культуры яўна “наплявацельскія” дачыненьні, з другога боку ўсе прадушыны запаўняюцца ўдушлівай расейшчынай. Мова вялікага Скарыны, Каліноўскага, Багушэвіча, Купалы й іншых волатаў нашай бацькаўшчыны сяньня ў найбольшым ганьбаваньні. У гэткай вось удушліва-згубнай атмасфэры паняволеньня Беларусы маюць за два гады сьвяткаваць 450-годзьдзе пачатку беларускага друку”.

“Магілёўскія ведамасці”, 1995 год:

“Магілёўскія сацыял-дэмакраты, якія 7 лістапада лічаць перш за ўсё днём жалобы, заказалі ў саборы Трох Сьвяціцеляў імшу па нявінна забітых у гады чырвонага і белага тэрору. Айцец Барыс даў згоду яе адслужыць, але пры ўмове, што гады чырвонага і белага тэрору будуць названыя гадамі ліхалецьця. Фармулёўку зьмянілі, і роўна апоўдні, калі камуністы горда ішлі па вуліцы Першамайскай у Магілёве, сацыял-дэмакраты смуткавалі па нявінна забітых. Варта дадаць, што ад грошай, якія выдзяляліся на імшу, царква адмовілася…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG