Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анонс – што вы пачуеце ў нашым эфіры заўтра раніцай


RFE/RL Ранішняя праграма гучыць у эфіры з 6-й да 8-й раніцы паводле менскага часу. Што вы пачуеце заўтра раніцай 9 лістапада?

* У Маскве пройдзе чарговая сустрэча прадстаўнікоў Расейскай Фэдэрацыі і міністэрскай “тройкі” Эўрапейскага саюзу. Паводле Брусэля, прадстаўнікі ЭЗ хочуць падняць на ёй і беларускае пытаньне, абмеркаваць свае апошнія заявы адносна афіцыйнага Менску.

* Сёньня Міжнародны дзень барацьбы з фашызмам і антысэмітызмам. Паводле ўладаў, для Беларусі гэтая праблема не актуальная. Аднак прадстаўнікі грамадзкасьці, лідэры габрэйскіх абшчынаў прытрымліваюцца іншай думкі.

* Навіна пра заўважны рост даляра і падзеньне эўра ня выклікала асаблівага ажыятажу ў Беларусі. За выключэньнем тых камэрсантаў, якія працуюць з замежжам, асноўная маса насельніцтва больш цікавіцца станам беларускага рубля. Ад чаго залежыць курс беларускай валюты?

* У інстытутах і школах Гомельшчыны ідзе праверка ідэйна-выхаваўчай працы з моладзьдзю. Сярод абавязковых патрабаваньняў ідэалягічнай вэртыкалі – выпуск адмысловых радыёгазэт у студэнцкіх інтэрнатах, стварэньне “чырвоных куткоў” у школьных клясах, абавязкова мець таксама партрэты Лукашэнкі…

* У Баўгарыі выйшла “Анталёгія беларускай прозы”. Гэта першае падобнае выданьне, якое прадстаўляе баўгарскаму чытачу лепшыя творы беларускіх празаікаў дваццатага стагодзьдзя, ад Ядвігіна Ш. да Алеся Пашкевіча. Цікава, што выдадзеная кніга пры спрыяньні амбасадара Беларусі ў Баўгарыі Аляксандра Пятрова.

* Чаму арыштавалі вельмі ўплывовага ў сталіцы чалавека – галоўнага гарадзкога баншчыка? Якія судовыя пэрспэктывы справы пра так званую “гомельскую банду”? На чым пракалоліся арганізатары афэры з пастаўкамі ў Беларусь “левых” каньячных “вырабаў”? Агляд апошніх гучных крымінальных справаў.

***

Нагадаем, што перадачы можна слухаць і праз інтэрнэт у фармаце Real Audio або Windows Media.
XS
SM
MD
LG