Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альбанскі журналіст асуджаны "за тэрарызм"


СКОП’Е. Македонскі суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Райманду Малечку й ягонаму бацьку Бужару Малечку. Бацька й сын Малечкі, этнічныя альбанцы, атрымалі 5 год зьняволеньня за “падрыхтоўку тэрактаў”. Іх арыштавалі ў траўні ў альбанскай вёсцы Кондава, якую лічаць базай альбанскай ваяўнічай групы Нацыянальная Вызвольная Армія (NLA). У судзе абвінаваўцы цьвердзілі, што маюць дастаткова відэа- й іншых матэрыялаў, якія даводзяць прыналежнасьць Малечкаў да групоўкі. Журналіст заявіў у судзе, што зьбіраў матэрыялы аб напаўваенных групоўках альбанцаў у Македоніі, што зьяўляецца прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю.
XS
SM
MD
LG