Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дае правы нелегальным мігрантам


МАСКВА Расейскія ўлады маюць намер узаконіць знаходжаньне ў краіне часткі нелегальных мігрантаў з краінаў былога СССР. Як заявіў сёньня прадстаўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы Вячаслаў Пастаўнін, тыя грамадзяне былых савецкіх рэспублік, якія ўехалі ў расею нелегальна, але знайшлі там працу, маюць права атрымаць афіцыйны дазвол на працаўладкаваньне. Такім чынам расейскія ўлады мяркуюць легалізаваць каля мільёну мігрантаў. Усяго іх у Расеі, паводле афіцыйных дадзеных, каля 5 мільёнаў.
XS
SM
MD
LG