Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каменданцкая гадзіна ў Францыі


ПАРЫЖ Прэм’ер-мінстар Францыі Дамінік дэ Вільпэн сёньня абнародаваў пакет сацыяльных і эканамічных захадаў, накіраваных на паляпшэньне умоваў жыцьця ў бедных прыгарадах. Ініцыятывы маюць на мэце зьнізіць хранічнае беспрацоўе ў гэтых раёнах і забясьпечыць лепшыя магчымасьці для адукацыі. Таксама Кабінэт міністраў Францыі сёньня дазволіў мясцовым уладам уводзіць камэнданцкую гадзіну тэрмінам да 12 дзён з мэтай барацьбы з масавымі беспарадкамі, якія працягваюцца ўжо каля двух тыдняў. Парушальнікам пагражае да двух месяцаў турмы. Паводле дэ Вільпэна, працэс аднаўленьне парадку ў краіне “забярэ пэўны час”. Мінулае начы на тэрыторыі Францыі былі падпалены звыш тысячы аўтамабіляў, затрыманыя 330 удзельнікаў беспарадкаў
XS
SM
MD
LG