Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты адвакат паплечнікаў Садама Хусэйна


БАГДАД Сёньня ў ірацкай сталіцы быў ўчынены напад на адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы некаторых паплечнікаў Садама Хусэйна на працэсе, што праходзіць у Багдадзе. Адзін з адвакатаў быў забіты, іншы паранены пасьля таго, як невядомыя абстралялі аўтамабіль, у якім яны ехалі. Дзень таму прадстаўнікі абароны Садама Хусэйна запатрабавалі перанесьці працэс з Іраку ў іншую краіну, дзе яны могуць заставацца ў бясьпецы. Раней у кастрычніку быў выкрадзены і забіты яшчэ адзін з адвакатаў Хусэйна. Былы дыктатар Іраку і 7 ягоных паплечнікаў абвінавачваюцца ў арганізацыі масавага забойства жыхароў адной з шыіцкіх вёсак. Працэс павінен аднавіцца 28 лістапада
XS
SM
MD
LG