Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сьвяткавалі дзень 7 лістапада ў Бальшавіку?


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Прыблізна за два дзясяткі кілямэтраў ад Гомеля па дарозе на Магілёў ёсьць тыповае рабочае паселішча савецкага часу з назваю Бальшавік. Узьнікла яно ў 1931-м годзе ў сувязі з распрацоўкай тарфянога масіву Кабылянскага балота. Наш гомельскі карэспандэнт цікавіўся ў жыхароў Бальшавіка, што азначае для іх дзень 7 лістапада і як яны сьвяткуюць яго?

(Мужчына: ) “Калісьці нашы дзяды заваёўвалі гэтае сьвята. І мы сёньня гуляем. Раней гулялі са сьцягамі, сёньня ўжо сьцягі не патрэбны”.

(Жанчына: ) “Ну што, мы сабраліся, пагулялі разам, правялі сяброў, а цяпер ідзём дадому. Па-даўнейшаму жывём, усе адно для нас гэта сьвята. У паселішчы таксама сьвята, музыка ля клуба грае. Людзі ходзяць купкамі, вайсковыя песьні гучаць. Гэта ўсё тузае за сэрца. (Сьпявае: ) “Вихры враждебные веют над нами, темные силы нас злобно гнетут…”

(Карэспандэнт: ) “Што асабіста азначае для вас вось гэты дзень 7 лістапада”?

(Мужчына: ) “Для мяне гэта сьвята. Во выйшаў пагуляць, адпачыць крыху. Дзень такі, працаваць ня трэба”.

(Пенсіянэрка: ) “Сёньня, 7 лістапада, – дзень Канстытуцыі. Гэта самае лепшае сьвята ў нашым жыцьці. Мы перажылі гэту рэвалюцыі. Нашы дзяды ваявалі, усё вызвалялі, кроў пралівалі, галовы паклалі. Дай ім Бог здароўя, каб яны добра жылі на тым сьвеце”.

(Жанчына: ) “Мы засталіся цяпер удовамі. Нашы мужыкі паўміралі. Жывём цяпер у гнілых бараках – што нам гэтыя сьвяты”.

(Дзяўчына: ) “Кастрычніцкі пераварот для мяне ня можа быць сьвятам”.

(Мужчына: ) “Я такі, што ня п''ю. Але дзеля такога дня, такога сьвята ў мяне стаяла бутэлька гарэлкі. Я крышачку выпіў і выйшаў да людзей”.

(Пэнсіянэр: ) “Пэнсію я не атрымаў, не далі яшчэ. Атрымаю толькі 9 лістапада. А бязь пэнсіі якое сьвята? На бутэлечку ж няма!”

(Мужчына: ) “Выхадны дзень. Ну як сьвяткую? Папрацаваў у хаце, еду ў іншую хату. Сьвята сьвятам, а праца працаю”.

Гл.таксама • У Менску камуністы-вэтэраны ўкленчылі перад Леніным (фота) • 7 лістапада застаецца чырвонай датай толькі для Беларусі • У Салігорску да помніка Леніну прынесьлі вянок з калючага дроту
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG